Круглы стол па інфармацыйнай бяспецы Беларусі прайшоў у Берасці
На ім прысутнічалі намеснік старшыні парты БНФ Аляксей Янукевіч, журналіст, публіцыст, пісьменнік Алесь Кіркевіч з Гародні ў якасці эксперта, сябры ўсіх палітычных партый Берасцейшчыны і Рух “За свабоду”. Ва ўступным слове Алесь Кіркевіч акрэсліў вытокі інфармацыйнай небяспекі, якія сыходзяць ад Расеі – гэта тэрыторыя рускай мовы, праваслаўная царква і культ Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле Кіркевіча, сітуацыя ў Беларусі вельмі складаная на фоне фактычна распачатай трэцяй сусветнай вайны:
– Мне здаецца, што мы павінны ўсвядоміць адно, што нацыя мае згуртавацца. Так, усе мы розныя, але трэба грунтавацца на тым, што нас аб’ядноўвае. То бок усе мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была незалежная.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі асноўныя пагрозы і акрэслілі найважнейшыя крокі дзеля іх перадухілення. Гаворыць Людміла Рамановіч:
– Ды мяне ў вышыванцы не пабачаць, а Макея ўбачаць. Робяць яны, ды няхай робяць. – На мой погляд, самая вялікая пагроза нашай незалежнасці – гэта ўсё ж неадукаванасць нашага насельніцтва. І калі працаваць над ёй, то тады будзе вельмі складана “вешаць людзям локшыну на вушы”.
Круглы стол доўжыўся больш за тры гадзіны. Падчас дыскусіі было агучана шмат надзвычай карыснай інфармацыі для ўсіх прысутных і для іх далейшай дзейнасці ў працы з грамадскасцю.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Алеся Адамчук, Беларускае Радыё Рацыя