Крымскія татары заклікалі вызнаць дзеі Расеі генацыдам
Удзельнікі Сусветнага кангрэса крымскіх татар, які праходзіць у Анкары, заклікалі вызнаць дзеі Расеі супраць крымскататарскага народу ад 1783 года і па сённяшні дзень генацыдам.
У звароце, прынятым на кангрэсе, падкрэсліваецца, што пасля акупацыі Крыма Расеяй было зліквідаванае Крымскае ханства, гістарычная радзіма крымскіх татараў цягам апошніх тысячы гадоў. З тых часоў расейская дзяржава рабіла сістэматычны ўціск на карэннае насельніцтва з мэтаю яго выгнання і далейшай заменай расейскімі прыхаднямі. Апагеем гэтага ўціску стала дэпартацыя крымскататарскага народа 18 траўня 1944 года, – падкрэслілі аўтары звароту.
Удзельнікі Сусветнага кангрэса крымскіх татараў заклікалі да вызнання злачынстваў Расеі і пакарання вінаватых.
Марцін Война, Беларускага Радыё Рацыя, Украіна