Крысціна Рыхтэр: Чарговы крок да набліжэння арышту Лукашэнкі зроблены



Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Перад гэтым Святлана Ціханоўская выступіла перад парламентарыямі і прадставіла ўсе неабходныя доказы, якія і былі ўлічаны пра складанні дакумента.

Пра значэнне рэзалюцыі кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр:

– Гэта чарговы, паступовы крок. Гэта вялікая стратэгія таго, каб гэты кейс у дачыненні да Лукашэнкі разглядаўся. Няма такога, што Еўрапарламент заклікаў, і адразу Генпракурор ідзе выконваць загад. Але, грунтуючыся на гэтым, можна звяртацца да краін Еўразвязу пра тое, каб хтосьці з іх, ці група краіна, зрабілі гэты зварот да Генеральнага пракурора ў Міжнародны крымінальны суд – каб ён узбудзіў справу, ці выдаў ордэр на арышт у дачыненні да Лукашэнкі.

Рэзалюцыя Еўрапарламента з заклікам выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі была прынятая 453 галасамі. 21 дэпутат быў супраць, 40 – устрымаліся. У рэзалюцыі, у тым ліку, асуджаецца «незаконнае перамяшчэнне» дзяцей «з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў так званыя аздараўленчыя лагеры ў Беларусі», дзе непаўналетнія «падвяргаюцца русіфікацыі і ідэалагічнай апрацоўцы».

З тэкстам рэзалюцыі можна азнаёміцца тут.

Беларускае Радыё Рацыя