Крысціна Рыхтэр: Працуем над вырашэннем пытанняў легалізацыі беларусаў у Польшчы



7-га лістапада прайшла чарговая сустрэча працоўнай групы пры Міністэрстве ўнутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы. Беларускі бок прадстаўлялі дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская.

Вынікі сустрэчы прадставіла Крысціна Рыхтэр:

-Гэта была працоўная тэхнічная сустрэча, экспертная, дзе мы хутчэй абменьваліся варыянтамі вырашэння. Яшчэ няма ніякіх сталых дамоўленасцяў. Таму што МУС вярнулася да ўнутраных кансультацый. Працоўная група працуе ўжо з 2022 года, дзесьці з сакавіка. Вынікам гэтай працоўнай групы ўвогуле з’явіўся польскі праязны дакумент. Уздымаўся тэрмін яго дзеяння. І таксама выдача яго людзям з часовымі відамі на жыхарства.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваныя пытанні легалізацыі дзяцей грамадзян Беларусі, народжаных у Польшчы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі МУС і Адміністрацыі Польшчы заявілі, што вырашэнне гэтага пытання цяпер знаходзіцца ў прыярытэце.

Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя