Крысціна Рыхтэр: Яшчэ рана падводзіць сур’ёзныя вынікі працы
„Гадавую працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета я ацэньваю станоўча”, – такое меркаванне выказала дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
– Кожны з прадстаўнікоў узяў пэўныя накірункі – складаныя, вельмі разнастайныя. Беручы такую вялікую справу, нельга за год зрабіць усё. Таму, мне падаецца, што такая падрыхтоўчая праца па многіх накірунках зроблена вельмі добра, а па некаторых накірунках ёсць увогуле вельмі яскравыя поспехі. Напрыклад, ініцыятыва Паўла Латушкі адносна расследавання па вывазу дзяцей з Украіны, гэта вельмі добрая справа, якая сапраўды можа нас наблізіць да транзітнага перыяду. Гэта па-першае. Па-другое, вельмі яскравая праца Вольгі Гарбуновай, якая нядаўна правяла Марафон салідарнасці. Мне падаецца, гэта сапраўды паказвае на тое, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет – гэта ворган, які сапраўды можа аб’яднаць беларусаў.
Пры гэтым, як зазначыла Крысціна Рыхтэр, застаецца шмат пытанняў у юрыдычнай сферы краіны, але праца над імі вядзецца.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя