Кшыштаф Круль: Расея з’яўляецца ценем СССР



Прэзідэнт Уладзімір Пуцін – гэта асоба, якая не разумее ўсю небяспечнасць сітуацыі, і не ў стане рэальна ацаніць становішча, у якой апынулася. Такую характарыстыку расейскаму лідару нядаўна дало нямецкае выданне Der Spiegel, – прыгадвае палітык, журналіст і дарадца прэзідэнта Польшчы – Кшыштаф Круль.

Пуцін ведаючы, як Расея ў сучасным глабальным свеце шчыльна звязаная з усімі іншымі дзяржавамі, выбраўся на вайну супраць усіх:

– Такія войны не ў стане быў выйграць Савецкі Саюз ў часы сваёй моцы у часы Брэжнева і ў часы Андропава. Не маглі нічога зрабіць з Афганістанам. Гэта было тады. А цяпер Расея з’яўляецца ценем СССР, таго, што было тады. І як назіралі мы ў 80-ых пачатак дэзінтэграцыі Расейскай імперыі, дык цяпер Пуцін прыспешыў працэс дэзінтэграцыі Расеі.

Адносна сустрэчы ў Менску 26-га жніўня ў фармаце Мытны саюз – Украіна – Еўразвяз, Кшыштаф Круль адзначае, што найлепшае развязанне канфліктнай сітуацыі – гэта дасягненне пагаднення. Палітык прыгадвае досвед польскага Круглага стала, які стаў для многіх дзяржаваў прыкладам дыялогу.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя