Кшыштаф Шчэрскі: Польшча паслядоўна трымаецца вяршэнства замежнага права
Кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшы Кшыштаф Шчэрскі пракамэнтаваў выказванні Лукашэнкі пра „замежную агрэсію”: “Польшча з’яўляецца дзяржавай, якая на міжнароднай арэне паслядоўна выказваецца за вяршэнства міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі. Выкананне міжнароднага права, на нашую думку, з’яўляецца падмуркам міру. Фундаментам гэтага права ёсць прынцып суверэннасці і тэрытарыяльнай цэласці дзяржаваў. Польшча абараняе гэты прынцып на форуме ААН і рэалізуе яго ў сваёй замежнай палітыцы, абараняючы дзяржавы нашага рэгіёну ад імперыялізму і агрэсіі, якія парушаюць гэты прынцып.
У сувязі з гэтым нас здзіўляе і засмучае той факт, што ў прапагандзе цяперашніх уладаў Беларусі з’яўляюцца намёкі на тое, быццам бы Польшча мае намер парушыць тэрытарыяльную цэласць гэтае дзяржавы. Польшча не мела і не мае такіх намераў. Наадварот, як было заяўлена ў супольнай пазіцыі прэзідэнтаў краінаў Вышаградскай Групы, мы заклікаем усе дзяржавы не парушаць суверэнітэт Беларусі ў якой-кольвечы форме”, – паведаміў Кшыштаф Шчэрскі.
Беларускае Радыё Рацыя