Кшыштаф Скаўроньскі: З салідарных дзеянняў не складаецца палітыка
З салідарных дзеянняў не складаецца палітыка, кажа польскі журналіст, старшыня мясцовага Саюза журналістаў і кіраўнік радыё Wnet Кшыштаф Скаўроньскі.
Еўропа ў адносінах да Беларусі выглядае вельмі слабай, тым больш на тым кірунку – яна не можа цягацца з Расеяй, кажа аналітык Кшыштаф Скаўроньскі. Паводле якога – палітыка – гэта мастацтва барацьбы, і акурат гэтага не бачна сёння:
– Здаецца, што еўрапейскія палітыкі ўвогуле не змагаюцца, то бок уводзяць нейкія санкцыі, выказваюць нейкія словы, але гэтага сапраўднага змагання, калі парушаюцца інтарэсы, або падважваецца штосьці істотнае, гэтага не бачна. Напрыклад, „Норд стрым”, але не толькі. Замежны гандаль з Нямеччынай узрос пасля крызісу, а не зменшыўся. Гэта сведчыць пра тое, што адна справа словы, а іншае справы. Цяперашняя сітуацыя дрэнная для Беларусі і для Еўропы. Еўропа за гэта плаціць штодзённа, бо выглядае слабай, а таксама ЗША.
Еўропа, якая не прызнала Аляксандра Лукашэнку – нелегітымным кіраўніком Беларусі – анансуюць пяты пакет санкцый супраць афіцыйнага Менску па прычыне пачатага ім міграцыйнага крызісу. Еўрапейскія палітыкі прыводзяць аргументы і маюць доказы, што крызіс створаны штучна.
Беларускае Радыё Рацыя