Куды рухаецца судовы працэс над Юрыем Гараўскім у Швейцарыі?
Гучны судовы працэс над экс-байцом САХРа Юрыем Гараўскім працягваецца ў Швейцарыі. Прысуд па справе можа быць абвешчаны ўжо на наступным тыдні, бо падсудны істотна змяніў свае паказанні і манеўруе на працэсе.
Сітуацыю каментуе прадстаўнік ініцыятывы РУХ, сябра Каардынацыйнай Рады Ян Рудзік:
-Сам па сабе кейс мне падаецца трошкі дзіўным. Сама гэта гісторыя з Гараўскім. Яно там па часе так супадала з антыінтэграцыйнымі, падаецца, пратэстамі. Злачынства, якое, як ён кажа, што здзейсніў, усё ж такі было даволі даўно. І, на мой погляд, усё ж такі лепш было пасудзіць кагосьці з больш актуальных. То бок, напрыклад, на тэрыторыі Еўразвяза праз гэтую дзіўную візавую сістэму трапляе вельмі шмат розных чыноўнікаў лукашысцкіх.
Сярод агучанай інфармацыі ў судовым працэсе над экс-байцом САХРа Юрыем Гараўскім прагучалі і новыя дадзеныя: за забойства 7-га траўня 1999 года Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кожны з выканальнікаў атрымаў па 1 500 даляраў.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя