Кулеба адказаў крытыкам контрнаступа
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў сумневы заходніх аналітыкаў адносна ўкраінскага контрнаступлення і параіў ім быць «асцярожнымі ў сваіх прагнозах і доўгатэрміновых прадказаннях», піша «УП» са спасылкаю на BILD.
«Мы спакойна ставімся да такіх заяваў. На думку неназваных чыноўнікаў, генералаў і аналітыкаў, Украіна павінна была б спыніць сваё існаванне на працягу трох-дзесяці дзён у лютым 2022 года. Цяпер яны мяркуюць, што Украіна не зможа так хутка вярнуць усю сваю тэрыторыю. Гэта сведчыць аб тым, што нават у тых, хто сумняваецца, з часам з’яўляецца больш надзеі», — цытуе выданне Кулебу.
У заходняй прэсу ўсё часцей з’ўляюцца скептычныя каментары наконт украінскага контрнаступу. «The Washington Post» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай разведцы прагназуе, што Украіна не зможа дасягнуць да халадоў ключавой мэты контрнаступлення, а менавіта дайсці да горада Мелітопаль у Запарожскай вобласці, нават вызваліць Такмак будзе цяжка, улічваючы тры лініі абароны расейцаў.