Купчына сустрэлася з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕЗ
„Актуальныя пытанні бягучага ўзаемадзеяння і перспектывы супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека ў кантэксце міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь” абмеркавалі 21 красавіка ў Менску намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕЗ Андрэа Віктарын і пастаянным прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі Санакам Самарасінхам.
Падрабязнасці перамоў прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства не прыводзіць.