Кыргызстан перадумаў уступаць у ЕўразЭС
Кіраўніцтва Кыргызстана адклала разгляд праекта Дамовы аб далучэнні да Еўразійскага эканамічнага саюза. Раней, у кастрычніку, прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў заявіў, што краіна гатовая да канца гэтага году ўступіць у ЕўразЭС.
Атамбаеў павінен быў у аўторак, 23-га снежня, ляцець у Маскву на чарговае пасяджэнне Вышэйшага савета саюза, каб падпісаць пагадненне, але зараз гэтага не будзе. Раней планавалася, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора з пачатку наступнага году пераўтворацца ў адну арганізацыю – Еўразійскі эканамічны саюз. Праўда, гэта было яшчэ да эканамічнага крызісу ў Расеі, заходніх санкцый супраць яе і абвалу сусветных коштаў на нафту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота politikus.ru
