Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць
15 гадоў таму
На эксклюзіўным спадарожнікавым здымку сэрвісу Planet Labs, які атрымала „Свабода”, можна заўважыць актыўную фазу дэмантажу лагеру вагнераўцаў у вёсцы Цэль, што пад Асіповічамі.
Калі меркаваць па фота, прыбралі ўжо траціну ўсіх намётаў. Наколькі дазваляе разгледзець здымак за 23 жніўня, з 273 жылых намётаў каля 101-го – дэмантавалі.
Калі ўлічыць, што кожны з намётаў можа змяшчаць каля 20 вайскоўцаў, то можна гаварыць пра тое, што тэрыторыю вайсковай часці ў вёсцы Цэль магло пакінуць каля 2020 вагнераўцаў з прыкладна 5 тысяч, што там знаходзіліся.
Дэмантаж першых намётаў пачаўся прыкладна 1 жніўня.