Ларыса Жыгар: Выбары мелі свае плюсы і мінусы



Незалежная кандыдатка Ларыса Жыгар, што прадстаўляе рух “Маці 328”, ацэньвае свой удзел у парламенцкай кампаніі і лічыць, што ён меў свае плюсы і мінусы.

– Мы пра сябе заявілі, што ёсць такія маці, якія змагаюцца і далей будуць змагацца за справядлівасць, за справядлівыя прысуды, за рэформу судовай сістэмы. І мы пра гэта заяўлялі ў сваіх праграмах, не толькі я, але і другаая маці, якая ўдзельнічала ў кампанні ў Гомелі. Што не атрымалася? Тое, што ніхто з нас не прайшоў. Хаця было б добра, каб хтосьці з простых маці з сярэдняй адукацыяй нават былі ў Палаце прадстаўнікоў.

Ларыса Жыгар станоўча ацэньвае перамогу на сваёй акрузе праўладнай кандыдаткі і плануе з ёй сустрэцца:

– Сярод пяці кандыдатаў па нашай акрузе, я магу сказаць, што задаволена перамогай Луканскай Ірыны Эдуардаўны. Яна ўсё ж такі ўрач, і каму, як ні ўрачу, вядома праблема наркаманіі. У мяне, канешне, будзе сустрэча. І, я думаю, ні адна з гэтай дэпутаткай. І мяркую, праблему наркаманіі мы па-ціху будзем вырашаць надалей  і вырашаць разам.

Для Ларысы Жыгар удзел у парламенцкай кампаніі быў першым падобным досьведам, і на наступную кампанію яна плануе быць даверанай асобай аднаго з незалежных кандыдатаў, альбо паўдзельнічаць у назіранні.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня