Латушка абмеркаваў вырашэнне крызісу ў Беларусі з прадстаўнікамі МЗС Францыі
Былы амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які ўзначальвае Народнае антыкрызіснае кіраванне, правёў шэраг сустрэч у французскім МЗС, падчас якіх абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Намеснік палітычнага дырэктара МЗС Францыі Алексіс Ламек на сустрэчы адзначыў, што вырашэнне крызісу ў Беларусі ў прыярытэце знешняй палітыкі Францыі.
„Афіцыйная пазіцыя Парыжа ранейшая: Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі. Нелегітымнасць рэжыму — гэта пазіцыя як Францыі, так і Еўрапейскага Звяза ў цэлым. Парыж падтрымлівае прапанову аб увядзенні чацвёртага пакета санкцый з-за таго, што рэжым не спыняе рэпрэсіі супраць мірных грамадзян”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначалася, што французы ў чатыры разы павялічылі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам і журналістам, а Францыя будзе выступаць у падтрымку суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.