Латушка: Будзем ставіць пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным



Кіраўнік НАК Павел Латушка адрэагаваў на запіс, які быў зліты ў сеціва BYPOL. „Пасля заяваў Карпянкова ні ў кога не застанецца ніякіх сумневаў: усе злачынствы ў Беларусі дзеюцца па загадзе Лукашэнкі і з ягонага ведама. Ён прама называе асноўную задачу міліцыі – гэта не абарона народа, а абарона нелегітымнага і яго сям’і”, – піша Павал Латушка.

Паводле яго слоў, „Карпянкоў дазваляе сілавікам калечыць і забіваць пратэстоўцаў, гарантуючы поўнае прыкрыццё Лукашэнкі. Ён прызнае, што Аляксандра Тарайкоўскага застрэлілі сілавікі. Удзельнікаў пратэстаў называе лішнімі людзьмі і на поўным сурʼёзе абяцае, што для іх пабудуюць спецыяльны лагер для адсялення, які абнясуць калючым дротам”. 

„Мы перадамо гэты запіс у Раду бяспекі ААН, Раду ЕЗ, АБСЕ, Раду Еўропы, асобна – афіцыйным уладам Расеі і ЗША. Мы будзем ставіць пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным»- дадае Павал Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя