Латушка: Лукашэнка пры падтрымцы Макея ажыццяўляе поўную ізаляцыю краіны
Латушка лічыць, што сёння зафіксавана асабістая параза міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання адзначыў, што дэ-факта МЗС Беларусі «спыніў сваё існаванне». Акрамя гэтага Латушка адзначыў, што «ў нелегітымнай улады ёсць час да 26 красавіка, каб вызваліць палітвязняў – інакш ЗША адновяць санкцыі».
Палітык адзначыў, што Лукашэнка пры падтрымцы Макея «ажыццяўляе поўную ізаляцыю краіны».
У сувязі з гэтым ён бачыць важную ролю працы так званых народных пасольстваў, якія ўжо створаныя за мяжой.
Скарачэнне дыппрадстаўніцтваў Латушка звязвае выключна з цяжкай эканамічнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя