Латушка: Мы не маем намер выводзіць Беларусь з Саюзнай дзяржавы



Беларуская апазіцыя не збіраецца пераглядаць адносіны з Масквой, заявіў „Інтэрфаксу” чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады апазіцыі Павел Латушка.

„Усе гэтыя фэйкі пра тое, што мы нібыта збіраемся выходзіць з Саюзнай дзяржавы, будаваць сцяну на мяжы з Расеяй, гэта ўсё абсалютная хлусня! Мы ніколі не разглядалі і не прымалі такіх праграм і не збіраемся. Прыхільнасць знешнепалітычнаму партнёрству нязменная. Пытанняў знешняй палітыкі наогул няма на парадку Рады”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, Рада канцэнтруецца выключна на ўнутрыпалітычнай павестцы.

„Наша павестка ўключае патрабаванні правядзення расследавання ўсіх фактаў гвалту, прававая ацэнка, вызваленне ўсіх палітвязняў і правядзенне сумленных выбараў. Усё”, – сказаў ён.

Акрамя таго, Латушка адмаўляе выклік у Следчы камітэт Беларусі.

„Ніхто мяне не выклікаў, ні званком, ні позвай. Гэта няпраўда”, – сказаў ён „Інтэрфаксу”.

Латушка таксама адмаўляе інфармацыю пра нібыта выяўленне ў яго дома нейкага „кампрамату”.

«Следчыя ўчора праводзілі дазнанне побач з маім домам па факце вандалізму на фасадзе. Дадому яны не заходзілі. Мой адвакат быў з імі”, – сказаў ён.

interfax.by