Латушка: На жаль, самыя горшыя сцэнары пацвярджаюцца
Сёння Лукашэнка заявіў пра прынятае разам з Пуціным рашэнне аб разгортванні сумеснай групоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі на тэрыторыі нашай краіны. У бліжэйшы час у Беларусь будуць прыбываць тысячы вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі.
„Што неабходна зрабіць Захаду і чаго Захад не зрабіўз учора?”, – ставіць пытанне кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павал Латушка.
Вылучыць жорсткі ультыматум Лукашэнку аб усіх персанальных, палітычных наступствах для яго. Дыктатар павінен разумець, што яго чакае міжнародны крымінальны трыбунал за злачынствы супраць чалавечнасці, за ваенныя злачынствы, якія ён здзяйсняе сёння”.
„Усе павінны памятаць, што ўсе загады якія будзе аддаваць Лукашэнка, яны злачынныя, яны парушаюць Канстытуцыю Беларусі, ваенную дактрыну і ўсе міжнародныя абавязацельствы, якія падпісала Рэспубліка Беларусь”, – падкрэсліў палітык.