Латушка назваў галоўныя ўмовы для перамоў з рэжымам Лукашэнкі



Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка назваў галоўныя ўмовы, якія павінны быць выкананы перад тым, як апазіцыя сядзе за стол перамоў з прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Палітык адзначыў, што Святлана Ціханоўская, якая заявіла пра неабходнасць перамоў «з’яўляецца абраным лідарам беларускага народа», а таму «яна мае права прадстаўляць пазіцыю большасці грамадзян краіны ў любых перамовах». Кіраўнік антыкрызіснага кіравання падкрэсліў, што неабходна сканцэнтравацца на тым, каб стварыць неабходныя перадумовы для перамоваў. Важна дамагацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных, спынення гвалту і пакарання вінаватых.

«Усе гэтыя патрабаванні павінны быць выкананы да перамоў, прадметам якіх павінна стаць арганізацыя новых выбараў. А для гэтага цяпер вельмі важна засяродзіцца на ўнутраным і знешнім ціску на рэжым», – рэзюмаваў Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя