Латушка падзякаваў амбасадарам ЕЗ, якія не ўручылі даверчыя граматы Лукашэнку
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел выказаў падзяку амбасадарам краін ЕЗ, якія не ўручылі сёння даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.
Сёння, 13 траўня, Лукашэнку ўручылі давечыя граматы амбасадары шасці краін — Ірака, Нікарагуа, Расеі, Руанды, Саудаўскай Аравіі, Сьера-Леонэ. Па словах Латушкі, былі запрошаныя, але не з’явіліся амбасадары яшчэ трох краін — Францыі, Грэцыі, Люксембурга.
„Гэтым красамоўным жэстам Еўразвяз паказаў, што не прызнае Лукашэнку, які ўзурпаваў пасаду прэзідэнта ў Беларусі. Я хачу выказаць удзячнасць амбасадарам усіх краін, якія аказалі падтрымку беларускаму дэмакратычнаму грамадству. Асобную падзяку я выказваю ўраду Францыі за адназначную пазіцыю ў дачыненні да нелегітымнага прэзідэнта Лукашэнкі”, — заявіў Латушка.
Па яго словах, такі крок дэманструе адзінства пазіцыі ЕЗ і прыярытэт для Еўропы агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека і свабод грамадзяніна.
Беларускае Радыё Рацыя