Латушка прадставіў Беларусь у Маўтхаўзене замест супрацоўнікаў пасольства
На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагеру не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі. Прычына – саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Беларусь на цырымоніі прадставілі экс-міністр культуры Беларусі, лідар НАУ Павел Латушка, Народныя пасольства Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, прадстаўнікі дыяспары. Дэлегацыя Беларусі (гэтак яна была публічна прадстаўленая) прайшла пад бела-чырвона-белым сцягам і ўклала вянок да помніка ахвярам канцлагеру.
Сярод ахвяраў Маўтхаузена былі і нарадзінцы Беларусі. Пасля адбылася гутарка Паўла Латушкі з кіраўніком Міжнароднага фонду мемарыялу Вілі Мерным, які адзначыў, што выступае за неадкладнае вызваленне беларускіх палітвязняў, якіх на сёння 1200.
