Латушка пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра пераход улады



Лукашэнка хоча, каб паўнамоцтвы прэзідэнта пасля яго перайшлі да Рады бяспекі.

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка пракаментаваў гэтую заяву, адзначыўшы, што выдумляць нічога не трэба, сцэнар прапісаны ў Канстытуцыі Беларусі:

– Яшчэ не падпісаны сам дэкрэт, парушае два артыкулы, як мінімум, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вельмі дакладна акрэслена, што трэба рабіць, калі ад пасады адкінуты ці перапыняе сваю дзейнасць кіраўнік дзяржавы. Яшчэ раз падкрэсліваю, што мы не разглядаем Лукашэнку, як легітымнага кіраўніка дзяржавы. Па-другое, разумеем, што гэта нейкі гіпатэтычны сцэнар. Цяжка сабе ўявіць, каб чалавек думаў пра тое, што адбудзецца пасля яго, як будзе выконвацца заканадаўства. Ёсць Канстытуцыя і Канстытуцыя будзе выконвацца ў гэтай сітуацыі. Па Канстытуцыі другой асобай у краіне з’яўляецца прэм’ер-міністр, які павінен прыняць абавязкі прэзідэнта і прызначыць новыя выбары. Зноў жа, мы бачм, што Лукашэнка хавае інфармацыю, ён не дае ўсёй праўдзівай інфармацыі пра тое, што ён плануе: ён адно можа думаць, іншае – планваць, трэцяе можа ён рабіць, а гэта было зроблена чацвёртае пасля яго сустрэчы з Пуціным у Маскве. І я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць, з майго пункту гледжання, як палітыка, як дыпламата, сёння існуе значная пагроза суверэнітэту нашай краіны. Гэтая пагроза вынікае з двух момантаў: па-першае, мы не ведаем пра што ідуць перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным, якія пытанні пры гэтым абмяркоўваюцца. Пры гэтым агучваюцца дарожныя карты, якія нібыта 27 ужо былі ўзгоднены. Па-другое, мы ведаем, што Лукашэнка нелегітымны і ён не можа прымаць ніякія рашэнні, звязаныя з Беларуссю і беларускім народам. Па-трэцяе, мы ведаем факт, што ўжо агучваліся падыходы па сумесных намаганнях у развіцці вайсковай супрацы. І гэта ўсё абрывістая інфармацыя, гэта дае падставы нам думаць, што нешта хаваецца за афіцыйнай інфармацыяй, за тымі словамі, якія гучна публічна кажа Лукашэнка.

Але тут атрымалася як заўжды, многія эксперты чакалі нейкіх апакаліптычных заяваў пасля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным у Маскве, але па факце ізноў нічога не адбылося, бо пра тыя сама карты гаварылася яшчэ два гады таму, што большая частка гатовыя… гэты працэс расцягваецца далей фактычна?

Я думаю, што гэта нешта перашкодзіла перадачы гэтай інфарамацыі, нейкія знешнія фактары ўплыву, якія памяшалі карты для Лукашэнкі і яго суразмоўцы, што гэтая інфармацыя не была агучана. А тое, што рыхтавалася менавіта агучыць больш сціслую інтэграцыю, мы ведаем гэта з розных крыніцаў. Што перашкодзіла, на жаль, у нас такой інфармацыі няма і я не хацеў бы спекуляваць на гэтым. Але пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе, усе мы, грамадзяне Беларусі, усе, каму неабыякавы лёс нашай краіны, і усе палітолагі будуць пагаджацца, што пагроза будзе даволі вялікая, што тычыцца страты незалежнасці краіны, часткі нашага суверэнітэту. Бо ён фактычна гандлюе Беларуссю. У мяне неаднаразова пыталіся, што нібыта за гэтыя 20 гадоў Лукашэнка стаў гарантам нашай незалежнасці, а я кажу наадварот, калі б Лукашэнкі не было, існавала б дэмакратычнае грамадства, дэмакратычная дзяржава Беларусь, то гарантыі нашай незалежнасці і суверэнітэту былі б на значна больш высокім роўні, чым пры Лукашэнку.   

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні расказаў, што калі з ім нешта здарыцца, то ўсе паўнамоцтвы пяройдуць да Рады бяспекі.

„Ён будзе вырашаць – трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж, калі хтосьці зварухнецца на мяжы, да ваеннага. І Рада бяспекі павінна прымаць рашэнне”, —заявіў Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя