Латушка прапануе ЕЗ сфармаваць сумесна з Расеяй місію высокага роўню



Чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка прапануе Еўразвязу супольна з Расеяй сфармаваць місію высокага роўню, якая б садзейнічала вырашэнню крызісу ў Беларусі.

Адпаведныя звароты Латушка накіраваў спікеру Еўрапарламента Давід-Марыя Сасолі і кіраўніку МЗС ЕС Жазэпу Барэлю, перадае АФН.

“У гэтую місію важна ўключыць высокіх прадстаўнікоў ЕЗ і Расеі. Удзел Расейскай Федэрацыі ў развязанні крызісу вітаецца і залежыць ад гатовасці даць рэальную ацэнку масаваму і жорсткаму гвалту сілавога апарата і падтрымаць падыходы беларускага грамадства ў спыненні грубага парушэння Канстытуцыі ў краіне”, — гаворыцца ў паведамленні на тэлеграм-канале Латушкі.

На думку Латушкі, нябачныя па маштабе і жорсткасці рэпрэсіі ў Беларусі не пакідаюць абыякавым ні расейскую, ні еўрапейскую грамадскасць.

Беларускае Радыё Рацыя