Латушка сцвярджае, што дзяцей з Украіны вывозілі ў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе
Павел Латушка сцвярджае, што дзяцей з Украіны вывозілі ў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе, да пачатку поўнамаштабнай вайны. Дзяцей вывозяць у Беларусь у асноўным для ідэалагічнай апрацоўкі ў адпаведнасці з наратывамі „русского мира”, а значнага медыцынскага аспекту ў іх знаходжанні на беларускай тэрыторыі няма, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Паводле прэс-службы НАУ, палітык выступіў на арганізаванай Еўрапарламентам тэматычнай сустрэчы. Латушка заявіў пра доказы таго, што Аляксандр Лукашэнка, члены яго сям’і, а таксама набліжаныя да яго людзі „арганізавалі сістэму перавозкі дзяцей, у прыватнасці сірот, з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны ў Беларусь”
„Толькі з верасня 2022 года па травень 2023-га ў лагер «Дубрава», размешчаны ў Менскай вобласці, было дастаўлена не менш як 2.100 украінскіх дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў з 15 гарадоў Украіны”, – сказаў ён.
@pozirkonline