Латушка стварае тры камітэты ў Пераходным кабінеце
Павел Латушка ў Аб’яднаным пераходным кабінеце стварае тры падначаленыя яму камітэты.

Гэта будуць: санкцыйны камітэт, а таксама камітэты крымінальнага прымусу і кадравай палітыкі. Палітык расказаў пра гэта ў відэа на сваім ютуб-канале. Латушка заўважыў, што надалей атрымлівае шмат пытанняў пра працу пераходнага кабінета і прыгадаў яго асноўныя мэты.
У Аб’яднаным пераходным кабінеце, пра стварэнне якога Святлана Ціханоўская абвясціла 9 жніўня ў Вільні ў межах канферэнцыі “Новая Беларусь”, Павел Латушка з’яўляецца прадстаўніком Ціханоўскай па транзіце ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя
