Латушка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Літвы



Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання, былы дыпламат Павел Латушка і намеснік міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Мантас Адоменас сустрэліся ў Варшаве.

Як паведамляе телеграм-канал Латушкі, на сустрэчы таксама прысутнічаў амбасадар Літвы ў Польшчы Эдуардас Барысавас.

Латушка падзякаваў прадстаўнікоў Літвы за актыўную падтрымку памкненняў беларускага народа ў пабудове дэмакратычнай дзяржавы. Таксама ён адзначыў дапамогу беларусам, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Ён праінфармаваў літоўскіх партнёраў аб Стратэгіі дэмакратычных сіл на 2021 год. «Бакі абмеркавалі чацвёрты санкцыйны спіс і персанальныя санкцыі для суддзяў, пытанне ўніверсальнай крымінальнай юрысдыкцыі для вінаватых у злачынствах супраць мірных беларусаў», – гаворыцца ў паведамленні. Таксама ўдзельнікі выказалі занепакоенасць з-за патэнцыйнай небяспекі БелАЭС.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/latushka