Латушка: У любы момант за вамі могуць прыйсці па надуманым абвінавачанні



„Дзяржаўная служба – гэта праца на беларускі народ, а не на Аляксандра Лукашэнку”, – такое меркаванне выказаў чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка.

Паводле яго слоў, „рэжым Лукашэнкі таксічны. З ім не хочуць мець справы замежныя партнёры, унутры краіны таксама не так шмат людзей, якія гатовыя адкрыта яго падтрымліваць. Сёння бачым, што нават чыноўнікі – ні былыя, ні дзейсныя – не могуць адчуваць сябе бяспечна».

Палітык адзначыў, што дзяржслужачыя павінны зразумець: ніхто з іх не абаронены: «У любы момант да вас могуць прыйсці па надуманым абвінавачанні. Хіба такога жыцця вы для сябе хочаце? Хіба для гэтага вы станавіліся дзяржслужачымі: каб кожны дзень баяцца за сябе і сваіх блізкіх?». Латушка адзначыў, што добра разумее ўсе страхі і перажыванні людзей. «Сапраўды гэтак жа перажываў, калі сам ішоў супраць сістэмы. Але дзяржаўная служба – гэта праца на беларускі народ, а не на Лукашэнку», – заявіў ён, каментуючы адкрыты ліст работнікаў дзяржкіравання за адстаўку Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя