Латушка: Вырак Гараўскаму ў Швейцарыі адкрывае мажлівасці для аналагічных працэсаў па ўсёй Еўропе



Швейцарскі суд апраўдаў экс-сахраўца Юрыя Гараўскага, яго не прызналі вінаватым ў гвалтоўным знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага і прызнаў невінаватым па артыкуле аб увядзенні правасуддзя ў зман. Тым не менш у межах універсальнай юрысдыкцыі факты злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ўпершыню былі зафіксаваныя юрыдычна.

Далейшыя перспектывы па сітуацыі акрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка:

-Мы павінны адзначыць, што гэта прэцэдэнт. Суд швейцарскі фактычна прызнае адказнасць уладаў Беларусі, а гэта значыць рэжыму Лукашэнкі, у прымусовым знікненні, у выніку якога былі забітыя палітычныя апаненты рэжыму. А што тычыцца самога Гараўскага, я магу прадугледзіць, што магчыма ён паедзе ў Беларусь і будзе тады адказваць перад Паўлючэнкам, перад прадстаўнікамі рэжыму. Можа яго сустрэнуць героем, можа яго, наадварот, пасадзяць у турму.

Па словах Паўла Латушкі, вырак па справе Гараўскага ў Швейцарыі дазваляе распачаць цэлы цыкл аналагічных разглядаў па злачынствах рэжыму Лукашэнкі, якія былі здзейснены нават за апошнія гады, у тым ліку ў жніўні 2020 года.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц