Латушка звярнуўся да тых, хто падтрымлівае Лукашэнку
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка выступіў з чарговым зваротам да тых, хто ўсё яшчэ падтрымлівае Лукашэнку, і да тых, хто знаходзіць апраўданне гэтай службе пад лозунгам „агульную справу робім”.
Чым ёсць гэтая «агульная справа”, якую разам з Расеяй робіць Лукашэнка? «Агульная справа» – гэта вайна Расеі і рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны. Гэта Буча, Гастомель, Ірпень, Барадзянка. Акупацыя і разбурэнне ўкраінскіх гарадоў. Генацыд, катаванні, забойствы… Гэта крыкі жаху на Акрэсціна. Жоўтая бірка на турэмнай робе – за мову. Нобелеўскі лаўрэат за кратамі. Арышты цэлымі сем’ямі”, – падкрэсліў Павел Латушка.
Беларусь дазволіла скарыстаць сваю тэрыторыю для наземных і паветраных атакаў Расеі на Украіну, пусціла расейскае войска трэніравацца на сваіх палігонах і аэрадромах.