Латвія не выключае шостага пакета санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі
Калі гібрыдная атака з боку Беларусі працягнецца, то павінен быць прыняты шосты пакет санкцыяў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках пасяджэння Савета ЕЗ у Бруселі 15 лістапада, паведамляе LETA.

Па словах кіраўніка латвійскага МЗС, пяты пакет санкцый будзе апублікаваны ў найбліжэйшыя дні. Ён закране беларускіх чыноўнікаў і кампаніі, уцягнутыя ў арганізацыю міграцыі. Ён таксама заявіў, што на паседжанні абмяркоўвалася авіяцыйная інфраструктура Беларусі і авіякампаніі трэціх краін.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што не выключаны далейшыя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
