Латвія пабудуе агароджу на мяжы з Беларуссю



Латвія пабудуе агароджу на мяжы з Беларуссю даўжынёй некалькі дзясяткаў кіламетраў для змагання з нелегальнымі імігрантамі і іншымі парушальнікамі мяжы.

Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Нормундс Гарбарс.

Як паведаміў Гарбарс інфармацыйнаму агенцтву LETA, тэндар на распрацоўку тэхнічнага праекта абсталявання латвійска-беларускай мяжы і аўтарскі нагляд ўжо абвешчаны і завершыцца 20 сакавіка. Ён дадаў, што будаўніцтва агароджы пачнецца ў 2018 ці 2019 годзе. Агульная даўжыня яе стане вядомая па завяршэнні падрыхтоўчай стадыі праекта», — сказаў Гарбарс.

Мяркуецца, што агароджу вышынёй не ніжэй за два метры будуць будаваць з выкарыстаннем не менш як трох варыянтаў канструкцыі агароджы, у тым ліку металічнага і калючага дроту.

У 2015 годзе Латвія прыняла рашэнне ўзвесці на асобных участках мяжы з Расеяй агароджу агульнай даўжынёй 90 км. На яго ўзвядзенне на працягу чатырох гадоў выдаткуюць 17 млн еўра. Вышыня агароджы складзе 2,7 м, з улікам калючага дроту. На гэты момант Латвія ўзвяла на мяжы з Расеяй каля 23 км агароджы.

Паводле ТАСС

Фота politeka.net