Латвія працягне выдачу віз для беларусаў
Латвія працягне выдачу візаў для беларусаў, асабліва для тых, хто ратуецца ад рэпрэсіяў. Пра гэта стала вядома падчас гутаркі Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш’янісам Карыньшам.
Падчас званка Ціханоўская таксама ўзняла пытанне гуманітарнай дапамогі для беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, паведамляе Офіс палітыка.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі лібералізацыю прыёму рэпрэсаваных працоўных з Беларусі на працу ў Латвіі і працяг праграмы рэлакацыі беларускіх бізнэсаў.
