Латвія ўводзіць узмоцнены рэжым на беларускай мяжы



Латвія ўводзіць узмоцнены рэжым аховы мяжы ў Даўгаўпілсе і трох раёнах на мяжы з Беларуссю – Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім. Ён будзе дзейнічаць паўгода – з 11 жніўня да 10 лютага 2024 года. Рашэнне было прынятае кабінетам міністраў Латвіі сёння, паведамляе прэс-служба латвійскага ўрада.

Загад быў прыняты для «забеспячэння недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы і прадухілення дзяржаўнай пагрозы, улічваючы неадпаведна вялікую колькасць выпадкаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, спроб перасячэння мяжы і іх узрастаючую тэндэнцыю», гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада.

Згодна з загадам, памежная служба ўзмацніць кантроль на латвійска-беларускай мяжой. Нацыянальныя ўзброеныя сілы і паліцыя дадуць неабходную падтрымку пагранічнікам.

Пагранічнікі і паліцыя атрымалі права пранікаць у жылыя і нежылыя памяшканні і на зямельныя ўчасткі з мэтай выявіць месцы, дзе хаваюцца асобы, якія незаконна перасеклі мяжу, або прадухіліць пагрозу жыццю людзей. Таксама яны маюць права забяспечваць такіх асоб прадуктамі і прадметамі першай неабходнасці ў выпадку пагрозы жыццю.