Лаўроў пагражае, што Расея будзе абстрэльваць абарончы груз з Захаду
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не дапусціць перадачы Ўкраіне С-300. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю RT.

«Перадача савецкіх С-300 з іншых краін ва Украіну немагчымая і незаконная, Масква гэтага не дазволіць. Мы вельмі ясна далі зразумець, што любы груз, які ўвойдзе на тэрыторыю Украіны, які мы лічым, што перавозіць зброю, будзе знішчаны. «Гэта зразумела», — сказаў Лаўроў.
