Лаўроў прыбыў у Менск
13 гадоў таму
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск. Заўтра, 26 красавіка, ён прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца», перадае ТАСС.
Чакаецца, што ён выступіць на пленарным пасяджэнні і выкажа „расейскія ацэнкі цяперашняга стану спраў у сферы бяспекі ў Еўразіі”.
Канферэнцыя пройдзе ў Менску 26-27 кастрычніка. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік інфармаваў, што ў канферэнцыі прымуць удзел кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў і прадстаўнікі каля 30 дзяржаў, а таксама органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.