Лаўроў: Расея не мае алергіі на збліжэнне Беларусі з ЕЗ
Расея спакойна ўспрымае развіццё адносін Беларусі з Еўрапейскім Звязам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Рэпартаж з яго выступам, дзе закраналася гэтая тэматыка, быў паказаны ў праграме „Контуры” тэлеканала ОНТ вечарам 25 чэрвеня.
„Што тычыцца працэсу збліжэння паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам, то ў нас увогуле няма ніякіх алергій, пачуццяў рэўнасці. Гэта натуральнае імкненне любой краіны, у тым ліку і Расейскай Федэрацыі, шукаць ўзаемавыгадныя сувязі з усімі сваімі суседзямі”, — сказаў ён.