Леанід Дубаносаў зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу



Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ад кампаніі «Гавары праўду» Леанід Дубаносаў з горада Мікашэвічы першым зарэгістраваў у Лунінецкай акруговай выбарчай камісіі №13 сваю ініцыятыўную групу. З чым яго павіншавалі з усмешкай у камісіі і пажадалі ўдачы, кажа Леанід Дубаносаў:

— У маёй ініцыятыўнай групе 29 чалавек. Ёсць моладзь, ёсць пенсіянеры, ёсць працуючыя людзі. Працуючыя не пабаяліся ўвайсці ў маю ініцыятыўную групу, бо ўсё ж такі хочуць нейкіх пераменаў і бачаць у выбарах нейкую надзею. У маю ініцыятыўную групу ўвайшла Таццяна Караткевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, якая на прэзідэнцкіх выбарах атрымала больш ха мільён галасоў падтрымкі.

Леанід Дубаносаў быў звольнены з прадпрыемства «Граніт» за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза.

Беларускае Радыё Рацыя