Леанід Майструк: Сітуацыя з выбарамі толькі пагаршаецца
Гэта адная з самых складаных парламенцкіх кампаній у Беларусі, паколькі за апошнія 25 год у краіне так і не адбыліся змены. У гэтым перакананы старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк.
Палітык адзначыў, што з кожным разам сітуацыя з выбарамі толькі пагаршаецца:
– Ужо адчуваецца нават на момант рэгістрацыі нашых кандыдатаў выразнае напружанне. То бок нашы кандыдаты ўжо прыкладна ведаюць, хто будзе ісці па гэтай акрузе ад улады. І самае страшнае, што калі яшчэ моладзь верыць у тое, што можа дзесьці паўдзельнічаць і нават перамагчы ў рэгіёнах, то, на жаль, старэйшае пакаленне разумее, што зверху ўсё вырашана. Кандыдаты ў дэпутаты ўжо прызначаныя ад улады, збою ў сістэме не будзе – вось гэта самае сумнае.
Паводле Леаніда Майструка, актывісты будуць выкарыстоўваць кампанію для таго, каб данесці максімальна да выбарцаў пазіцыю сваёй структуры і абмяняцца кантактамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце