Леанід Спаткай: Беларусь нагадвае Беластоцкі выступ напярэдадні 1941
Ці зможа Расея выкарыстаць тэрыторыю Беларусі як плацдарм для імавернага вайсковага нападу на Польшчу альбо на краіны Балтыі?
Разважае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:
– Беларусь зараз у складзе Cаюзнай дзяржавы з Расеяй сваім вось абрысам нагадвае „балкон”, які меў Беластоцкі выступ напярэдадні 41-а года і, ці, напрыклад, Царства Польскае напярэдадні Першай сусветнай вайны. Цвяроза думаючы афіцэр Генеральнага штабу ніколі не будзе планаваць нейкую вайсковую аперацыю разглядаючы Беларусь у якасці плацдарму для нападу, напрыклад, на тую ж Польшчу ці ўвогуле на краіны NATO, таму што гэты „мяшок” адразу схлопнецца дзесьці там у раёне Воршы-Гомеля.
Сёлета ў Беларусі з 10 па 20 лютага пройдуць маштабныя сумесныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні. Расейскія вайскоўцы і тэхніка ўжо прыбываюць у Беларусь.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя