Леанід Спаткай: Расея ваюе старой тэхнікай
Ці зможа Расея супрацьпаставіць нешта наступальнай вайсковай тэхніцы, якую Захад перадае Украіне?
Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:
– Расея ваюе старой ужо тэхнікай таму, што няма новай. У свой час згубілі напрацоўкі савецкія, таму найноўшай тэхнікі, якая б адпавядала найноўшым, напрыклад, той жа амерыканскай, альбо зусім няма, альбо лічаныя адзінкі. Як той жа, напрыклад, самалёт-знішчальнік СУ-57, які, як кажуць, там, што павінен там вялікімі партыямі паступаць. Насамрэч два экзэмпляры было зроблена, і адзін з іх разбіўся пры выпрабаваннях.
Захад узбройвае Украіну наступальнай тэхнікай старых узораў. Але ж яна забяспечаная мадэрнізаванымі боепрыпасамі з большай трапнасцю і разбуральнай моцай, чаго не можа забяспечыць Масква.
Беларускае Радыё Рацыя