Леанід Заіка: Пуціну варта не грошы лічыць, а ўзмацняць падтрымку саюзнікаў
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і кіраўнік ураду Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у Маскве падпісалі сумесны міжурадавы план мерапрыемстваў па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У Беларусі няма ўмоваў для развіцця ні бізнесу, ні супрацоўніцтва, – лічыць незалежны эканаміст Леанід Заіка. Няма таксама імкнення да зменаў з увагі на геапалітычную сітуацыю:
– На сённяшні дзень Беларусь можа без усялякага намеру чакаць падтымкі, таму што Расея абваліла свой рубель, згубіла 60 мільярдаў даляраў. Таму там 5-6 мільярдаў, а можа нават 10 мільярдам, для Беларусі з’яўляецца натуральным. Сітуацыя абвастрылася па лініі ЗША – Расея і па лініі Еўразвяз – Расея. Таму Пуціну не грошы лічыць, а яму неабходна ўзмацняць падтрымку сваіх самых бліжэйшых саюзнікаў.
Паводле меркавання беларускага прэм’ера, выкананне плана дазволіць аднавіць пікавыя аб’ёмы беларуска-расейскага гандлю, якія складаліся два гады таму, а таксама станоўча паўплывае ў цэлым на эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя