„Леапарды” на вуліцах Варшавы



15-га жніўня ў Польшчы адзначаецца Дзень Войска Польскага. 

Фота tvn24.pl

У Варшаве святкаванні пачаліся ў панядзелак увечары на сталічных могілках Павонзкі, дзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў прамове адзначыў важнасць Варшаўскай бітвы:

– Гэта вялікае шчасце, што сёння мы можам адзначаць чарговы Дзень Войска Польскага, чарговую гадавіну Варшаўскай бітвы. Гэта вялікае шчасце, што мы можам рэалізаваць нашыя забавязанні ў пабудове моцнай дзяржавы, узмацненні польскай арміі і духу польскага жаўнера, забеспячэнні таго, каб Польшча была ў бяспецы, каб мы былі ў бяспецы.

Галоўныя святкаванні Дня Войска Польскага пройдуць у Варшаве. Па вуліцах польскай сталіцы пройдзе парад польскай арміі і яе саюзнікаў па NATO.

У Беластоку святкаванні пачнуцца з набажэнства ў саборы святога Мікалая ды імшы ў катэдры. Галоўныя ўрачыстасці ў сталіцы Падляшша пачнуцца а 12:30 каля помніку Юзэфу Пілсудскаму. А 16-й гадзіне на Рынку Касцюшкі пройдзе паказ вайсковай тэхнікі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя