Лешэк Шарэпка: Сітуацыя ў Беларусі нагадвае тое, што адбывалася 10 гадоў таму
Палітычная сітуацыя ў Беларусі нагадвае тое, што адбывалася 10 гадоў таму падчас апошніх прэзідэнціх выбараў, калі ў Менск прыязджалі міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны.
Былы польскі пасол у Менску Лешэк Шарэпка ў сваім артыкуле ў штодзёнцы Rzeczposplita звярнуў ўвагу польскіх палітыкаў на сітуацыю вакол перамоў Менска і Масквы, заклікаў не паўтараць памылкі мінулага і не станавіцца часткай палітычнай гульні Лукашэнкі ў стасунках з Расеяй:
– Лукашэнка ў канфлікце з Расеяй шукае аргументаў, якія б узмацнілі яго пазіцыю. Інтэграцыйны працэс цягнецца ўжо дваццаць гадоў, яго ініцыяваў сам Аляксандр Рыгоравіч. Але няма ніякіх зменаў у гэтых інтэграцыйных працэсах. Дзесяць гадоў таму таксама былі запланаваныя перамовы на канец 2010 года. І такое ўражанне дэжавю ў мяне з’явілася.
Былы польскі пасол у Менску таксама выступіў з крытыкай падыходу афіцыйнай Варшавы да Беларусі, і заклікаў да больш актыўнай пазіцыі ў дачыненнях з беларускім грамадствам, а не з афіцыйнымі ўладамі:
– Лічу Беларусь важнай краінай для Польшчы. Незалежна ад таго цісне Расея ці не цісне, трэба думаць, як наладзіць вельмі блізкія стасункі, старацца дапамагаць Беларусі развіваць дзяржаўнасць, грамадскую супольнасць.
Адмену віз для беларусаў былы пасол лічыць найлепшым крокам насустрач Беларусі. Лешэк Шарэпка лічыць, што для Польшчы гэта павінна быць прыярытэтам. На думку дыпламата, Варшаве таксама больш увагі трэба надаваць сітуацыя палякаў у Беларусі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Гутарыў Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота flickr.com