Лешэк Сыкульскі: Калі ўсё застанецца без зменаў, праз 5 год Беларусь стане часткай Расеі



Хто адказны за развязанне беларуска-польскага крызісу? Над гэтым пытаннем падчас адкрытай сустрэчы ў беластоцкім кінатэатры TON, разважае эксперт па бяспецы і геапалітыцы Лешак Сыкульскі.

Польшча зараз мае вельмі абмежаваныя магчымасці, калі размова ідзе пра ўрэгуляваннне гэтага крызісу. Тым больш, што ў гэтым крызісе па-над галовамі Польшчы пачынаюць размаўляць французы, немцы. Памежны крызіс паміж Польшчай і Беларуссю, на маю думку, выкліканы праз спецслужбы Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі. І можа нават іначай – Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Палітычны даследчык выказаўся і пра будучы рэферэндум у Беларусі як сродак легітымізацыі расейскай прысутнасці і далейшага «паглынання» беларускай тэрыторыі:

-Думаю, што рэферэндум, які мае адбыцца да канца траўня 2022 года, з’яўляецца элементам надання бяспекі Лукашэнку і яго сям’і, каб не падзяліць лёс лівійскага варыянту ці варыянту Кадафі. А з другога боку, гэта элемент замены часткі палітычнай эліты на тых, хто мае, скажам так, добры піяр на Захадзе. Якія маглі б ініцыяваць скасаванне часткі санкцый Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

На думкку Лешэка Сыкульскага, шчыльная інтэграцыя паміж Беларуссю і Расеяй будзе нарошчваць тэмп, у тым ліку ў сферы ўзаемадзеяння спецслужбаў, дыслакацыі расейскіх ваенных і ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Аналітык падкрэслівае, што паўплываць на такі працэс могуць толькі ЗША.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя