Летні фэст супраць смяротнага пакарання ў Стаўрах
Летні фэст супраць смяротнага пакарання адбудзецца 4 жніўня ў 15.00 у вёсцы Стаўры пад Воршай на аграсядзібе “Пуцяціна”. Фэст прымеркаваны да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, якая пачала сваю дзейнасць у 2009 годзе.
Фотаздымак з Міжнароднага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Осла: Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе існуе смяротнае пакаранне.
4 жніўня ў межах фэста ў Стаўрах: дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, прэзентацыя фотаальбома “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, 10 гадоў змагання”, прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, чытанне вершаў пра смяротнае пакаранне і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.
У аснове дакументальнага фільма – праваабарончае расследванне – лёс чалавека, які напісаў ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” у 1998 годзе пра тое, што сядзіць у камеры смяротнікаў за чужую віну. Праўдзівасць гісторыі пацвердзіў праваабаронцам Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА№1, які сказаў:
– Я памятаю яго. Дарэчы, за чужое злачынства расстраляны. Так, я яго добра ведаю. Ён з групай хлопцаў, якія старэйшыя яго забілі чалавека. І ён, як самы малады, вырашыў узяць гэта ўсё на сябе. А „братва”: „Ты што, усё нармальна, ты малады, дадуць табе” чырвонец „, мы табе перадачкі насіць будзем, ты ў „аўтарытэце” будзеш. А яму далі расстрэл. Я памятаю: хвілін за пяць да таго, як памерці, ён казаў: „Якія сволачы! Падманулі мяне! »І былі мае калегі, якія яму спачувалі шчыра. Яны яму і раней гаварылі: „Ты дурань, у цябе ўсё дрэнна скончыцца”. Ён казаў: „Братва мяне ўратуе. „Братва” не выратавала”.
Фотальбом выдадзены на беларускай і ангельскай мовах. Англійскі варыянт альбома быў прэзентаваны падчас 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 28 лютага 2019 года, а беларускі варыянт альбома быў прэентаваны ў Менску, Гародні і Маладзечне.
Беларускае Радыё Рацыя