Леў Марголін: Расея хацела б, каб Україна карміла Данбас



Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд назваў дасягнутыя ў Менску дамоўленасьці «палёгкай для Еўропы» і «надзеяй для Украіны».

Прэзідэнт Францыі пацвердзіў, што ў Менску бакам удалося выпрацаваць «глабальнае» пагадненне па шэрагу спрэчных пытанняў.

“Сярод іншага закраналася тэма эканамічнага ўздыму Данбаса пасля канстытуцыйнай рэформы”, – кажа незалежны эканаміст, сябра АГП Леў Марголін.

Канечне, Расея хацела бы, каб з аднаго боку Україна карміла Данбас, а з іншага боку, каб мяжа была адчыненая, каб можна было туды і вайскоўцаў расейскіх і зброю расейскую бесперашкодна пастаўляць. І гэтае пытанне будзе асноўным. Па разліках Украіне на год патрэбна каля 15 мільярдаў даляраў. Дадаць сюды Данбас. Калі некалі Грэцыя атрымала 200 мільярдаў даляраў, то для Украіны гэта не будзе вялікай праблемы.

На сустрэчы ў Менску лідараў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі дамовіліся аб спыненні агню на Данбасе з 15 лютага. Акрамя таго, ад лініі судакранання павінна быць адведзена цяжкае ўзбраенне.

Як заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін па завяршэнні перамоваў, украінскія вайскоўцы павінны адвесці ўзбраенне ад цяперашняй лініі судакранання, сэпаратысты – ад лініі, узгодненай 19 верасня ў рамках Менскіх дамоўленасцяў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя