Лі Су Ён можа наведаць „Лінію Сталіна”
Афіцыйны візіт міністра замежных спраў КНДР Лі Су Ёна прызначаны на 8-12 сакавіка, несумненны доказ шматвектарнай беларускай дыпламатыі, кажа міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
У канцы беларуская дыпламатыя дакацілася і да камуністычнай Карэі, а галоўным пунктам праграмы несумненна стане „Лінія Сталіна:
– Я такога не памятаю, у заяўленай праграме яго візіту наведванне культурна-асветніцкіх і гістарычных месцаў у Менску і Менскай вобласці. Дык вось, я амаль упэўнены, што маецца на ўвазе „Лінія Сталіна”, бо гэта лічыцца як гістарычна-асветніцкі, а тут такі высокі госць з краіны – нашчадка сталінскай эпохі.
Як паведамляе беларускае дыпведамства, у межах візыту пройдуць сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама сустрэчы ў беларускім урадзе.
Паўночна-карэйская дэлегацыя наведае беларускія прамысловыя прадпрыемствы і культурна-гістарычныя месцы Менску і вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя