Лідар крымскататарскага народу крытыкуе пазіцыю Беларусі
“Беларусь адкрыта і фанабэрыста ў дачыненні да Украіны падтрымала краіну-акупанта Расею”. Лідар крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў раскрытыкаваў паводзіны афіцыйнага Менска на міжнароднай арэне.
Падставай стала тое, што 14 лістапада Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН па правах чалавека ў Крыме. Ён таксама звярнуў увагу на заяву кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея наконт гатоўнасці вылучыць кантынгент міратворцаў для садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе.
“Большага езуіцтва, чым дэманструе палітычнае кіраўніцтва Беларусі ў дачыненні да Украіны ў апошнія тры гады, немагчыма прыдумаць”, – падкрэсліў Чубараў.