Лідар Паўночнай Карэі выехаў на сустрэчу з Пуціным



Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын на бронецягніку ўжо выехаў у напрамку расейскага Прымор’я. Чакаецца, што 12 або 13 верасня ён сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным.

Пра гэтую сустрэчу паведаміў паўднёвакарэйскі тэлеканал YTN са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу. Расейскія СМІ таксама пацвердзілі гэтую інфармацыю, дадаўшы, што кіраўнікі КНДР і Расеі сустрэнуцца не ў рамках Усходняга эканамічнага форуму, які праходзіць гэтымі днямі ва Уладзівастоку. Пуцін ужо знаходзіцца ў гэтым горадзе.

Паводле інфармацыі выдання The New York Times,  падчас перамоў Кім Чэн Ын і Пуцін будуць абмяркоўваць пастаўкі артылерыйскіх снарадаў і супрацьтанкавых ракет з Паўночнай Карэі.